Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6. У ВЕЧНЫМ ШТОРМЕ

Пайшлі лятункі варушыць,
Пра што ніколі я ня думаў.
Ў лірычнай песьні шмат душы
І шмат няпройдзенага глуму.

Жаданьняў тонкую струну
Ня ўкласьці ў рыфму як заўседы
Ахвяраваў я не адну
На незваротныя прыгоды.

Ўздымаўся, ўдумлівы баян,
На недасяжныя вяршыні.
— Жыцьцё, як мора — акіян:
У вечным шторме, вечнай плыні.

На хвалях ўсьпененых яно
Імчыць, бы човен, чалавека.
Кладзе за зьвеньнямі зьвяно
Сусьвет, народжаны спрадвеку.

І на шляху, дзе ў шуме роль
І ў слоце выкрытая звада —
Бывае ў снох такая боль,
Бывае ў снох такая радасьць!