Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Аберуч песьню
Я сваю узяў
словам напаліў яе
Гарачым.
Ня сьцьмяніць бруд
Старэчага рызьзя,
Ня зглушыць злыдзеньскім
Аблудным плачам.

Жахлівых дзён
Павалены крыжы.
Мяцежны шторм жыцьця
Ўздымае і хвалюе…
… Мне давялося
Рана перажыць
Бруёвы шопат гліц
І восенскую дую.

Дзікаркай лютаю
Кранала скронь
Нямая здань
Дзіцячых успрыманьняў.