вялікага змаганьня, сэнс якога ён ня мог ахапіць розумам, але ў сэрца закрадвалася цёмная трывога.
Змоўклі гарматы, сьціхла частае тухканьне кулямётаў. Зрабілася ціха і пуста.
Чырвоных ужо ня было, а белыя яшчэ не паказваліся.
Раман стаў разглядацца і патрошкі прыходзіць у сваю звычайную плынь жыцьця. Ён вышаў на двор, аглядаючы свой будынак і сваю гаспадарку. Зрэдка грукацелі гарматы, але ўжо збоку і ў другім месцы. Абярнуўся Раман назад і абамлеў: з вуліцы ў двор уварвалася нейкая, яшчэ ня бачаная ім, банда ўзброеных людзей. Не спадзяючыся нічога добрага, Раман, моцна перапалоханы, падаўся ў патайны кут двара. Сэрца яго крэпка забілася.
У хаце была жонка і нявестка Матрона.
Банда ўвалілася ў хату. Матрона забілася ў цёмны куток сяней і ўся дрыжала.
- Балшавік няма? - пытаўся адзін з шайкі нейкаю ломанаю моваю, а вочы бегалі, як у злодзея.
- Няма, няма, - запэўняла перапалоханая гаспадыня.
Банда борзда крутнулася па хаце, акідаючы поглядам куты і набытак, потым вышла ў сені. У сенях стаяла скрыня Матроны. У гэтай скрыні былі схованы яе