дзе былі гэтыя дэзэртыры, бо становішча для рэспублікі стваралася небясьпечнае, прыходзілася прымаць надзвычайна строгія меры.
І тут трэба было Раману паламаць галаву: яго Іванька таксама дэзэртыр.
- Эх, галоўка ты мая! - уздыхаў Раман: - калі-ж гэта людзі прыдуць да чаго-небудзь аднаго? Калі скончыцца ўся гэта суматоха?
- Як-небудзь, брат, будзем жыць, - разважаў Захар, - а там відаць будзе. Ня можа-ж быць: будзе які-небудзь парадак, а там і вайна гэтая скончыцца, хто-небудзь а возьме верх. А наша, брат, дзела што? Мікалай быў - мы зямлю аралі; зьявіўся Керанскі - аралі, пры бальшавікох - таксама аром; Дзянікін прыдзе, чорт, д'ябал, - мы ўсё будзем у зямлі капацца.
Захар падняўся і пашоў да сяла, а Раман яшчэ крыху пасядзеў пад дубам, а потым пашоў да сваіх калесень, зьбіраючыся ехаць дадому.
Новы клопат, новыя думкі агарнулі Рамана.
А гарматы, прыціхшы на нейкі час, зноў грымелі грозна і страшна. Цяпер іх размова для Рамана мела больш вызначаны сэнс. На душы было неспакойна, трывожна. Прынесеныя Захарам навіны моцна за-