Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

страляньні, фэхтаваньні, а шкаленьне роты ў практычнай муштры. У гэтым разе галоўная справа ёсьць у вучэньнях перадпалуднёвых на пляцы вучэньняў, аддаленым ад казармаў, каб адначасна павялічваць маршавую здольнасьць.

Пасьля паўдня робяцца лягчэйшыя вучэньні каля казармаў.

Пасьля 4-х тыдняў робіць перагляд камандзер батальёну, пры чым ня можна вымагаць ад жаўнераў агульнага спаўненьня якіх-небудзь вучэньняў, навет на пробу, бо гэтакім чынам трацяцца ўсялякія карысьці паасобнага шкаленьня.

Другая фаза шкаленьня — 5 — 8 тыдні — гэта вучэньне палявое і баявое.

Раніцою да паўдня — назначаецца вучэньне фармальнае муштры і лягчэйшыя вучэньні каля казармаў, а пасьля паўдня зьбіраецца рэкрут на баяввыя вучэньні, пераплеценыя гімнастыкай і крыжу фармальнай муштраю.

Праз мэтазгоднае пераплятаньне вучэньняў дасягаецца рознахарактарнасьць заняцьцяў, што служыць добрым варункам настрою і ахвотаю падчас вучэньняў.

Пасьля 8-х тыдняў пераглядае кампанію дзяжурныштаб-афіцэр D. O. G.,