Перайсці да зместу

Старонка:Волаты (1929).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

М. І. КАСЬПЯРОВІЧ.

Волаты.

(Прычынак да высевятленьня перадгістарычнай этнолёгіі Беларусі).

1.

На беларускай тэрыторыі знаходзіцца многа гарадзішч, валоў і курганоў. Беларускія, расійскія і польскія дасьледчыкі налічвалі іх дзесяткі тысяч. Сама больш ёсьць, зразумела, курганоў. Завуцца яны, нават у наш час, у розных мясцох, а то і ў аднэй мясцовасьці, парознаму. Так, адны называюць іх валатоўкамі, другія — сопкамі, трэція — капцамі, а чацьвертыя — курганамі. Сярод пісьменных людзей у апошні час пад уплывам літаратурнай мовы пераважае назва курган. Але наўрад ці так было крыху раней.

Прынамсі ў розных актах 16 і 17 стагодзьдзяў даволі часта ўжывалася называньне курганоў валатоўкамі: „мху у волотовки“ (11.5.1569) 1); „Идучы от Острое могилы назвиском Матшышъское, з волотовкою“ (14.3.1591) 2); „на полях Задунайских, подле волотовок“ (28.6.1595) 3); „за рекою Двиною у Волотовках“ (19.6.1623) 4); „от тое волотовки у другую волотовку“ (26.10.1624); „знову на волотовце у волсе рубежы“ (4.6.1627) 6); „коло каменя великого, против волотовки“ (11.6.1627) 7); „подле волотовок великую и поля Мошенского“ (13.1.1628) 8); „водле того пляцу лежачый подле волотовок“ (19.6.1634) 9); „от копца в березу рубежную между волотовок“ (17.10.1697) 10); „от каменя у волотовку Борисуцкую“ (? 1570) 11) і інш. Весялоўскі 12) і Вяроўкін 13) у адпаведных працах таксама прыводзяць шмат прыкладаў з старадаўніх актаў, у якіх курганы называюцца валатоўкамі.

Але і значна пазьней, у 19 і 20 стагодзьдзях, розныя дасьледчыкі адзначалі называньне курганаў на Беларусі валатоўкамі. Адны з іх сьведчылі аб існаваньні гэтай назвы на ўсёй Беларусі, другія — у паасобных краінах яе. Так, Эўст. Тышкевіч у свой час пісаў, што ёсьць асобны від курганоў, які на Беларусі завецца валатоўкамі 14). Гэтыя весткі сьцьвярджаў і К. Тышкевіч, адзначаючы ў аднэй з сваіх прац, што „курганы вядомы цяпер на мове беларусаў пад назваю валатовак“ 15). Долэнга-Хадакоўскі-ж яшчэ раней паказваў на існаваньне гэтай назвы адно ў паўночна-ўсходняй Беларусі, пішучы, што „каля Віцебску і Полацку сяляне да сяго часу называюць старасьвецкія вялікія магілы валатоўкамі“ 16). У „Tugodnik'у ilustrowany'м“ 17) і ў „Wisl'е“ 18), ёсьць упаміны аб тым, што каля Беразьвеча на землях б. віленскай губ. курганы таксама завуцца валатоўкамі. Весялоўскі значна пазьней сьцьвердзіў весткі Хадакоўскага аб тым, што „на Беларусі ў ваколіцах Полацку і Віцебску вала-