ТРЫОЛЕТ
Гады завянуць маладыя, Як кветкі майскія увосень. Ці можа толькі мне здалося? Гады завянуць маладыя,
Ды ўсё-ж пад гоман звонкіх сосен Аб гэтым скажуць і другія: — Гады завянуць маладыя, Як кветкі майскія увосень.
1925 г.