ІДУ ДАРОГАЮ АДЗІН…
Іду дарогаю адзін… Паўзуць вужакі з-пад каменьняў, Вакол, як здань, снуюцца сьцені, Іду дарогаю адзін…
І чую ў посьвісьце асеньнім Глухія водгукі — Ня йдзі!.. — Бо ўдзень з дванаццаці гадзін Паўзуць вужакі з-пад каменьняў.