ВЯСНА
Вясна!.. Вясна!.. У цьвеце нівы… Цьвітуць асмуглыя сады; Кіпучай радасьці прылівы Хвалююць сэрца пералівам Ў грудзёх вяснова-маладых!..
І п‘ю я ў моладасьці мілай Кілішкі поўныя да дна, — Што мне ў маленстве падарыла Чароўна-сьветлая вясна,
Яна сустрэла мяне рана З дарамі ласкавай зары, Як сонца плавала ў тумане, Ды сосны плакалі ў бары.