СКАЖЫ МНЕ, ЛЮБАЯ, СКАЖЫ…
Скажы мне, любая, скажы, Нашто таіць ў душы дакоры? Калі так ясна сьвецяць зоры, Ня скардзься ім, а мне скажы, Чаму вянкі ў тваёй душы Так рана ў цьвецені завялі?! Куды нясуць іх жыцьця хвалі, Скажы мне, любая, скажы!..
1926 г.