ВЕРАСЕНЬ
1.
Б‘ецца ў даліне бяздумнай вецер асьлізлы і волкі. Шастае верасень сумны бронзаю лісьцяў пажоўклых.
Дрэвы, як хмурыя вежы, шэрыя вежы — званіцы: сьніцца ім майская сьвежасьць, сонца ліпнёвае сьніцца;
сьніцца ім белае поле ў пахкіх істужках пракосаў… Толькі ня вернуцца болей звоны вясёлкавых кросен!..
Ціха трывожу ў даліне грубай нагою лісты я… Дзе-ж гэты сон, што сплялі мне мары мае залатыя?