Старонка:Вежа (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОМУНІСТКА

Палон і пераход ня блізкі…
Цяпер — турма, калючы дрот…
Сьмяшок агідны: „комуністка…“
І глянцаваны панскі бот.

За сьмерць мяцежных і свавольных,
За сьмерць дзяўчат і юнакоў
дакляравалі каты волю —
за блізкіх кроў, за родных кроў!..

О, гнеў вясны, запал дзявочы!
Зайшлося сэрца ў болі злой…
Застыў плявок на панскіх вочах,
упілася ў панскі твар далонь…

Жандары сілай адцягнулі,
пан хусткай затуліў свой твар…
Які-ж вастрог, якія кулі
прыдушаць гэтакі пажар?..