Старонка:Вежа (1928).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жар доляраў… Тане місс Мэры, як сьнеі…
і, чуць паслухмянай рукою,
Знайшоў выключацель Галеві ў сьцяне —
і гасьне сьвятло у пакоі…

З Атлянтыкі бурнай павеяў норд-ост.
Замоўклі разгул і жалоба;
сьпіць містэр Галеві, сьпіць Бруклінскі мост
нядобрае сьняць небаскробы.

А там, за сьцяною ў бэтоннай глушы,
дзе крэсла ў сталёвым адцьвеце,
сабраліся людзі. Прышлі задушыць
ў вастрозе Сако і Ванцэці.

Дзе знойдзе збавеньне, дзе знойдзе спакой
той кат, што для радасьці сільных
у хмурым Чарльстоне халоднай рукой
паціснуў за крэслам рубільнік?

Працуй, качагар. Хай канчаецца баль.
Калі разгарыцца прадвесьне,
пазнаем тады, хто па праўдзе прыдбаў
рамні электрычнага крэсла.

Працуй, машыніст. Замыкаецца круг.
Чакай ды глядзі на гадзіньнік.
І містэр Галеві ці ўбачыць зару,
калі ты павернеш рубільнік.

|}