Старонка:Вежа (1928).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьлятае ліст
над Нёмнам
і над Бугам
на поле панскае,
на панскі луг,
дзе пад паветкаю,
як хмельны валацуга,
заснуў надоўга
безработны плуг.

Мінаюць дні,
мінаюць і хвіліны,
і прыдзе час —
апошні страшны бой, —
калі ізноў наш вырай сакаліны
паднімецца над панскай галавой.

Мінаюць дні,
мінае і няволя,
мінаюць дні і час бяжыць угрунь,
ўжо хутка разам
на агульным полі
спаткаем мы чырвоную зару.

|}