Старонка:Вежа (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАЙШЛІ ГАДЫ

Прайшлі гады
пажараў і паўстаньняў.
Расьцьвіў мой край,
мой родны, любы край.
Ў хадзе сталёвай мы ўжо ня прыстанем,
пакуль ня ўбачым будучыны грань.

Шмат трэба сіл,
шмат барацьбы і працы!..
І блізка так крывавая мяжа,
дзе сонца мо‘ адно не пад абсацам,
дзе царства кулямёта і крыжа.

Цьвітуць сады
і носяцца завеі
над Нёманам і над сівым Дняпром —
і там, дзе будучына ружавее,
і там, дзе сьлёзы — коўзкім серабром.