Старонка:Варта (1918).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І прысягнулі навек, да абуха,
Быць сабе вольны і роўны народ.
Мужык і шляхціц засядзе на лаве,
Каб вясьці раду аб сваёй зямлі;
Як трэба думаць аб грамадзкай справе
На адно мейсца, як браты, прыйшлі. —
А як урадзім вайну на грамадзе
Бараніць дзеткі і зямлю, і дом:
Мужык і шляхціц на каня узсядзе,
Касіць касою, рубіць тапаром! —
Эй, згінець вораг, як Бог нам паможэ
За нашу крыўду, за горкі наш жаль, —
Запяем песьню: «Хваліць цябе, Божэ».
Лягчэй будзе сэрцу, — як згінець маскаль. —
Зямля ты наша, зямля ты Сьвятая,
Радзі нам збожа ды судзі пажаць! —
Не прыйдзе вораг з маскоўскаго краю
На магазын нашэ зерня браць! —
Ручыць рукою худоба ў хаце;
Паны мужыцкіх сьлёз не заберуць —
Мужык з панамі стаіць за пан-браце,
Рука за руку і грудзі за грудзь! —
Пяром на карце ды сахой на ніве
Адзін другому роўнасьць засьцярог:
Эй у свабодзі зажывём шчасьліве,
Мы будзем дзеткі, а нам бацькай — Бог!

1848 г.

Сырокомля (Людвік Кондратовіч).

|}

Увага: Верш гэты быў ужо раз друкаваны у надзвычайна рэдкай цяпер брашурцы: «Hutarka staroho dzieda». Брашурка памечэна на апошняй страніцы: Paryż 1862 r. Lutego 27 (15) dnia. Друк, шрыфт і папера — кепскіе, што вызывало падазрэньня, ці па праудзі брашура друкавалася у Парыжы. Цяпер напэуна можэм устанавіць, што брашура друкавалася не у Парыжы, бо аб гэтым сьведчыць дата новаго і стараго стылю, чаго бы у Парыжы не зрабілі, апроч гэтаго брашуркі гэтай німае «Bibliothéque Polonaise у Парыжы, каторая багата усімі друкамі польскіх і беларускіх эмігрантаў. Прыняць трэба, што брашура надрукавана была у Вільні у друкарні Адама Кіркора дзеля таго, што шрыфт такі самы, як на кніжках і газэтах гэтай друкарні. Аутар верша: «Гутарка старого дзеда» — Вінцук Коротынскі, каторы, мусі быць, і друкавау кніжку тайна, памесьціушы у канцы яе верш Сырокомлі. Сын Вінцука Коротынскаго, пан Уладыслау Коротынскі, у Варшаві мае арыгінал верша, пісаны уласнаю рукою Сырокомлі.