Старонка:Варта (1918).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што то, што то выдумаў ты, стары? — залепетала старая: — гдзе душа твая апынецца і пачала паклоны біць.

Як шалёны, як адурэўшы, як ніўспадзеўкі падпечэн ускочыў з лаўкі чараўнік, гарбаты, кульчавы, валасы як памяло:

Кінуўся, скочыў ён да абразоў і схапіў сярэдні абраз Госпада Саваофа. У мамэнт ірвануў і размахнуўся, падняў над галавою высоко…

Зьбялеў сын, як папера. Анямела, сунулася на зямлю старая, самлела.

Сіняе полымя сягануло з воч чараўніка. Завыў бешэны Разбой на дварэ. — Гру-ру-ру… — загрухацело у вушох, быццым каменьня пасыпалася з гары.

Прачнулася маладуха, так трахнуло калёсы на карчу.

З лесу выежджалі. Халадком прыемно абвевалі. І ні магла прыпомніць маладуха, што ёй снілося, чаго млеіць ішчэ душа яе? Парваліся тыя ніткі патаёмныя, што была родным Цёмным Лесом зьвязана, са спрадвечнымі заснованы; парваліся ці схаваліся.

— І я быў задрэмаў, — муж казаў. І сніліся тыя старцы усё, што на вясельле заходзілі (к шчасьцю — прымечаюць). Прыдаецца ж ліхо. Нібы-то ліра йграла, аж то коло скрычало: сухаватыя грыбы на падмазку учора папаліся.

— Млела душа. Ранне. Сьвятлеіць. У галаве хмель сціхаў Цёмны Лес — нямы асілак сцяною зубчатаю адзадзі стаіць.

М. Горэцкі.
м. Смаленск.