Старонка:Варта (1918).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ба… што украў яго Паганы Цмок, страшны змей, і занёс у няволю, у царство сваё падземнае, падводнае.

— Я тут! Я тут! — чуецца ёй знеткуль здалеку; другая зязюлька, можа сын родны. І шчэ званчей — гучней нясецца па ўсяму лесу кукуваньне безнадзейнае. Хораша тады у цёмным лесе

А страшна там у восень цёмную, калі лес стогнець, а ваўкі выюць і скігочыць німа ведама хто. Быццым душаць каго быццым ведзьмакі хаўтуры спраўляюць па ком. Жуда вялікая паднімаецца, валасы на галаве дубцом становяцца

На Купальле-ж там, над возерам, пад бярозамі стромкімі, з высокімі макухамі ды галінамі доўгімі, гібкімі пачынаюць гутацца русалкі, белацелыя с косамі чорнымі, вачмі маркотно-шалёнымі.

— Гу-у-та! Гу-та-шы! Гутарэ-элі! — крычаць яны і чукаюць хлопца прыгожаго, мужчыну слабавольнаго.

— Мэ, мэ, мэ, — равець там каланіца нячыстая, нібы ўсамдзеліжны баран-птушка.

— Сюды, сю-ды! — савою хтосьці вабіць.

∗     ∗

Паціхеньку бяжыць конік вараненькі. вязець куфар з жаною — маладухою, Вуллянкаю тужліваю, з вясельля таго.

Палягеньку у цямноці ляпаюць калёсы на карчох, што распаўзліся вушамі па дарозі ад дрэў. Прахалодай начавою прыёмно абвеваіць голавы посля хмелю — віна. У мужа у вушох дрыкчыць ішчэ музыка вясёлыя галасы гемонюць там. Пашана, і розум, і хмель бродзіць у галаве й маладая матка аб дзетках думала, сціхамірылася пасьля клуму таго, заснула паціхеньку ці дрэмаць пачала… Цьвітуць краскі у лузі, паволі калышуцца Стракочуць стрыкацікі. Лі арэхавых кустоў суніцамі і грыбамі тхне.

Вясёла наўкола.

І разам сумно. Хата. Штось ніладнае робіцца там. Стары паміраець. Квохчыць старая, слёзы, як боб, коцюцца. Паміраець дзед і трапіло кананьне пад самае Купальле ці ішчэ якую ночку страшную. Ні дарма тое; ой, ні дарма.