Старонка:Варта (1918).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кудкудакаюць курухны на куросадні, мусіць чуюць што для сябе ды нядобрае!

А сонейко нізенько — нізенько. Пагода была ладная, самая ладная, а пачынаіць нешта псавацца бардзінько. От зайдзе — закоціцца краснае сонейко за цёмны лес, за буйны бор і за ціхі гай. Закоціцца ў хмарках — болачках, і будзе на раньня буйны дождж. Ды калі-то шчэ тэй дзень заўтрашні, дзень сьвяты, а цяпер-то во суніцца ночка страшная, ночка таёмная. Зацьвітуць краскі дзіўныя, папараць заблішчыць, пабягуць агні, заклятыя грошы з зямлі выходзіць пачануць, тэй свет занеспакоіцца.

— Ходзіць нешто невідзімае па зямле за гумнамі, за людзкімі лазьнямі, — кажыць старая бабуля. — Пахаваюцца лісічкі у пяшчуры свае, ваўкі ў ямы свае ваўчыныя, мядзьведзі — ў логавы, а людзюхны ў хаты асьвячоныя.

— Ні кажы ты, бабка, ні кажы ты, любка: страшно мне, — гаворыць маладуха Вуллянька: — і трэба ж нам, трэба дамоў ехаці у такую ночачку страшную Дзеткі дробныя нас — бацькі, маткі — праждаліся; а ці напіліся яны там, ці наеліся? Ці нарвалі стракіркі джгучае, стрыкастае у вароты на ноч, папаіць? Ці нарылі дзядоўніку ды асінніку, ці паілі скацінку? Казала я ім ды паказывала… Што ж яны — ішчэ піскляткі ніразумныя! І грамніцу-свечачку у крынцы у ражок паклала, — ці знайшлі-то яны, ці Богу памаліліся, забарані іх, Прачыстая. Мало даюць малачка кароўкі мае бурыя. Ці мальско і лі нашаго боку ёсьць усякіх людзей. Есьць з вачамі чырвонымі, чараўніцкімі…

Так жаліцца, сумне маладуха Дось ужо і песьні пець старасьвецкія. Ні да гулькі тут. ні да вясельля ёй.

Брэшуць, выюць сабакі. А каровы с поля йдуць — вядзець перад чорная. Ды й ня ўсе, мусі, каровачкі дамоў ідуць: пазасталіся у лясох на такую ноч. Закацілося чырвонае сонцо. — Дж, дж, — жук загудзеў. На захадзі хмара чорная, нізвычайная павісла, вісіць, падыймаецца.

— Тру-тру — гу-у… — гудзіць па лясох, па махох, па багнах нівыходжаных труба берэсцяная. Клічэ, гукаіць жывёлін з лесу, — толькі жудзі паддае.