смачным зрабілася). Льлецца бясконца прыяцельская гутарка, аб усім патроху, — і ўсё аб адным:
— Калі канец гэтае вайны?..
— Што чуваць пра наступ расійцаў?..
— Ды ўсё, як і было, братка…
— Наступаюць? — пытаецца Альфрэд…
Шміт паварочвае да яго свой твар. Пільна ўглядаецца.
Дык ты нічога ня ведаеш?
Чаго?
Ды пра канец наступу?
Як, пра канец? Нашы перамаглі?
Каб перамаглі, я-б гэтага… не сказаў, а што крыху… пасунуліся, дык гэта так.
— Гэта — навіна! — Альфрэд усьміхнуўся.
— „Пераможнае адступленьне“ — гэта я чуў. Але каб пабіты — пасунуўся?!
— А ты ўяві сабе: расійцы адмовіліся наступаць.
Альфрэд усёй сваёю цяжкаю постацьцю павярнуўся на крэсьле.
— Як гэта?
— Ды так. Керанскі абвясьціў наступ. Кінуў на нас больш пэўныя свае часткі. Некаторыя палкі былі скомплектаваны з адных афіцэраў. Пад націскам іх мы пачалі былі адыходзіць. Але салдаты — тыя наступаць адмовіліся. Ну, мы афіцэрскія тыя часьці пачысьцілі крыху, ды ў контр-атаку… Вярнулі ўсё, што страцілі…