Гэта старонка не была вычытаная
У Грэты халадзее ўнутры.
Сэрца стукае моцна-моцна з перабоямі.
У роце адразу перасыхае…
— Я буду вольнай а сёмай гадзіне, паночку, — нерашуча адказвае яна, і адчувае, як перарываецца яе голас…
— От гэта так! Гэта я разумею, — круціць свой вус барон. — А сёмай гадзіне я чакаю вас у маім аўтомобілі на бліжэйшым рагу, направа…
■
На Фрыдрыхштрасэ — зноў натаўп:
— Прэч хаўрусьнікаў!
— Няхай жыве Нямеччына!
— Няхай жыве наша слаўнае войска!
Ідуць. Далёка чуецца на вуліцы сьпеў:
— Наш любы край — |
■
А вечарам —
Коўзка… Сьцюжа. Туман.
Блішчаць запацелыя вітрыны…
Блішчыць мокрая асфальтовая панэль.
Усімі магчымымі колерамі і водценямі сьвеціцца будынак Опэры.