— Фрэддзі!.. Фрэддзінька!..
— Ня плач, мая любая…
— Мне цяжка, мне балюча, Фрэддзі!..
— Нічога, маленькая мая, праз тыдні тры-чатыры скончыцца тая вайна, прыеду, а ў верасьні — сама ведаеш, — вясельле наша…
— А! Фрэддзі! Здароў!..
— Ты адкуль, Шміт? Прызывацца?..
— А што-ж? Ці мо‘ я з іншага цеста?
— Ну, вось, бачыш, — паваюем… Толькі вось, ці вернемся?..
— Хто вернецца, хто ня вернецца. Але куды мы вернемся?.. Вось, брат, пытаньне?
— Як гэта: „куды“?
— Ат!.. Дзівак!.. Ці-ж ня бачыш, увесь сьвет пераварочваецца, дагары нагамі становіцца…
— Зноў ты свой пэсымізм…
— Пэсымізм?.. Не… Але… Ну, братка, часу няма… Як-кольвек сустрэнемся, — пагамонім… Бывай!
— Бывай!
■
— Назначаныя ў 398-ы полк ляндштурмістых, выходзь!
— Фрэддзінька… Фрэддзі!..
— Бывай, даражэнькая… Ня плач, мая любая… Бог літасьцівы…