Гэта старонка не была вычытаная
Стучыць.
— Хто?
— Гэта я, пані Кунст, адчынеце!
Дзьверы адчыняюцца.
— Добры дзень, гэр Шміт. Вам тут нехта пісульку пакінуў…
— Давайце! … Як ты ведаеш, становішча пагрознае. Аўстрыякі… Белград… Цар… Мобілізацыя… урад… комітэт пастанавіў… мітынг… прыходзь… Здраднікі… Будзем крыць…“
А ў кутку — подпіс:
„Твой сябра Эрнст“.
■
Бурліць шматгаловы натоўп.
Нехта на трыбуне:
— Таварышы!..
— Гэтыя дзікуны расійцы… праклятыя французы… навязаць усім царскі дэспотызм… Мы не дапусьцім… Родны наш край… Мы пакажам… панясем сьцяг культуры і цывілізацыі на ўсход… Спрадвечная місія… Бацькаўшчына…
■
— Уррра!
— Уррра!
— Уррра!