Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Задаволены міністар ідзе пехатою па Губарнатарскай вуліцы і ўсьміхаецца:

— Як добра!

… А на фурманку — у яго грошай няма. Ён скручвае сабе на хаду цыгарку з махоркі. „Нічога… белы дом — ля сквэру… не далёка“…

398 полк ляндштурмістых стаіць у павятовым горадзе, — вартуе шляхі адступленьня для сваіх таварышоў — нямецкіх салдат, што вяртаюцца з Украіны.

А там — вёрст якіх з дзесятак на ўсход — тое дзіўнае панства, — панства бяз панства, без афіцэраў і генэралаў, без абшарнікаў і фабрыкантаў. Там — чырвоныя сьцягі і сьпеў Інтэрнацыяналу.

А тут — „цывільныя“ і „вайсковыя“, салдаты“ і „афіцэры“, тут, — комэндантура, контр-разьведка і „салдацкая рада“.

Там — імкненьне наперад. Тут — імкненьне назад, — думка — „Калі-ж дахаты?“…

Дахаты, — пэўне, — хутка.

Пан комэндант — рэквізуе ў сялян карову і тут-жа прадае яе спэкулянту, — грошы на дарогу патрэбны. Старшыня „салдацкае рады“ — пасяліўся ў мешчаніна, зьняў у яго пакой з мэблямі, а цяпер — прадае мэблі, бадай недарма, — грошы трэба на дарогу дахаты. Салдат атрымаў новыя боты і дзьве зьмены