Гэта старонка не была вычытаная
Разьдзел IX
Дахаты!..
■
Полк Альфрэдаў адведзены ў глыбокі тыл.
Недзе, пад Бабруйскам, стаіць ён сярод балот і лясоў.
Альфрэд атрымаў новае назначэньне. Ён — фурман пана гаўптмана… Добра… Куды спакойней, як…
■
Некалькі дзён ня было газэт.
І раптам:
— Альфрэд, ці чуў?
— Пэтэр, чытай!
— Чытай хутчэй!
— Дзе?
— Што?
— Слухайце, слухайце:
… Паўстаньне ў Баўгарыі…