Старонка:Бярозка (1923).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вярнуўшыся дамоў, Лявіцкі пачаў прабаваць пісаць арыгінальныя творы па беларуску. У 1893 годзе ён напісаў драму „Злодзей“, якую віленскі губэрнатар забараніў паставіць на сцэне толькі затым, што яна была ў беларускай мове, Гэта знеахвоціла Лявіцкага настолькі, што ён блізка зусім кінуў пісаць.

Але, калі ў 900-ых гадох узьняўся шырэйшы беларускі рух, калі пачалі выходзіць беларускія газэты, — Лявіцкі йзноў узяўся за пяро і сваімі апавяданьнямі і байкамі выявіў вялікі талент.

Асабліва многа ён піша ад 1909 году, калі перабраўся ў Вільню дзеля сталай працы ў „Нашай Ніве“. У тым-жа годзе выходзіць у сьвет і яго вершаванае апавяданьне „Дзед Завала“ — адзіная рэч, напісаная вершам. А сьледам ідуць зборнікі „Бярозка“ (1912 г,) ды „Васількі“ (1914 г.) І ўсе творы Лявіцкага — гэта мастацкія абразкі народнага жыцьця, прадстаўленага ці то ў пацешных маналёгах, ці ў алегарычных байках. Мова яго заўсёды жывая, бойкая, а рысы народнае душы, народнае псыхалёгіі падгледжаны і прадстаўлены на зьдзіў праўдзіва.

Пасьля выхаду „Васількоў“ Лявіцкі ізноў замаўкае. Прычына гэтага — ваенныя выпадкі, якія прыпынілі выхад „На-