Старонка:Бярозка (1912).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЯРОЗКА.

— Даждаўся Лявон, што яго пацеха — Марыська выцягнулася у гару, як тая маладая, гладкая бярозка. Ад хлапцоў адбою не было і, хоць сэрцэ кроўю аблівалося, а пара падыйшла замуж аддаваць.

Справіў Лявон вясельле, як мае быць: каб у сэрцы дзіцячым на доўгіе годы добрая памятка асталася і каб перэд людзьмі сораму не было; але як прыйшлося разставацца з дачушкай,—сплакаўся, бедны, як бобр: бытцым чуяло сэрцэ нешта нядобрае. Іон і кажэ ей на апошнім адвітаньні:

— Слухай, пацеха мая, адну цябе толькі я маю і адну табе толькі даю раду: калі цябе прыцісьне горкая доля, калі табе будзе вельмі цяжка жыць, што і змогі ня будзе вытрываць, не жалься нікому, нікому, хіба знойдзеш такую спрыяючую верную душу, як спрыяла і верная была для цябе душа твайго бацькі; ня знойдзеш, — ідзі лепш у лес, выбяры, каторае табе спадабаецца, дрэва, і яму, толькі яму аднаму, маё ты дзіцятка, душу сваю аткрывай, жаль свой вылівай…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Прайшло не мала часу. Паехаў Лявон дачкі даведацца. Выляцела Марыська с хаты, кінулася бацьку да кален; прыпала пасьля галоўкай да грудзей бацькавых, але ў скорасьці, якбы засароміўшыся, адскочыла, спусьціла вочкі і стаіць, уся збялеўшая, толькі губкі дры-жаць

Доўга Лявон моўчкі угледаўся на сваю пацеху, а посьле памалу падыйшоў да яе і глухім бытцам не сваім голасам, стаў дапытываць.