Францішак Багушэвіч.
(1840 — 1900)
Аб кім памятка доўга будзе жыць у нашым народзе, дык гэта аб Багушэвічу. Глыбока зачапіў ён народнае няшчасьце, крануў струну сваім смыком і яна голасна, балюча загучэла. Яна загучэла аб волі й нядолі, праўдзе й зьдзеках з аб сваёй сумнай «хатцы» й людзях „тутэйшых.“
Усё, аб чым гучэла струна, падхоплівалася ветрам, разносілася па ўсім абшары Беларусі, абуджаючы ўсіх ад сну, прымушаючы прадзерці вочы і падумаць аб закапанай „праўдзе“, аб магчымым шчасьці. Гук не застаўся пустым безадказным і вось адклікаюцца другія струны, каторыя гучаць у тон першай і паступова ўзмацняючыся, прыгажэючы створываюць такую гармонію, якая ня сьнілася Мацею Бурачку.
Багушэвіч пачаў працаваць пад уплывам расейскіх і польскіх правадыроў; сялянства і іх ідэалы, толькі бяз тых вузкіх соцыялістычных паглядаў, а ў агульным значэньні гэтага, адбіліся на ўсёй яго творчасьці а такой яскравасьцю й сілай, не дасягненых, амаль што, ніводным з пасьледуючых нашых песьняроў. Наагул уся творчасьць Багушэвіча напраўлена проціў той соцыяльнай няпраўды, проціў таго зьдзеку, уціску, несправядлівасьці, каторая так нагулялася на каркох нашага народу; што тамака, гдзе дух беларуса, — паўстае дух загнанага, закатаванага. І не дарма мы сустракаем у Багушэвіча: „Дурны мужык як варона“ — гэтай апофэозе несправядлівасьці, гдзе мужык, рукамі каторагa ўce створана, зроблена і робіцца; каторы зьяўляецца фактычна гаспадаром усяго сьвету, — забіты, цëмны й галодны. Узапраўды можна было ўбачыць так сама тое, што нам дае Багушэвіч у вершу «Скацінная апека», гдзе мужык не чала-