Перайсці да зместу

Старонка:Былое і думы (1940).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
В. І. Ленін

ПАМЯЦІ ГЕРЦЭНА

Мінула сто год з дня нараджэння Герцэна. Ушаноўвае яго ўся ліберальная Расія, клапатліва абмінаючы сур‘ёзныя пытанні соцыялізма, старанна ўтойваючы, чым адрозніваўся рэволюцыянер Герцэн ад ліберала. Памінае Герцэна і правы друк, хлусліва ўпэўніваючы, што Герцэн адрокся пад канец жыцця ад рэволюцыі. А ў загранічных, ліберальных і народніцкіх, прамовах аб Герцэне пануе фраза і фраза.

Рабочая партыя павінна памянуць Герцэна не дзеля абыватальскага славаслоўя, а для ўсведамлення сваіх задач, для ўсведамлення сапраўднага гістарычнага месца пісьменніка, які адыграў вялікую ролю ў падрыхтоўцы рускай рэволюцыі.

Герцэн належаў да пакалення дваранскіх, памешчыцкіх рэволюцыянераў першай паловы мінулага стагоддзя. Дваране далі Расіі Біронаў і Аракчэевых, безліч „п‘яных афіцэраў, забіяк, карцёжных ігракоў, герояў ярмарак, псароў, драчуноў, катаў, серальнікаў“, ды прыгожадушных Манілавых. „І паміж імі — пісаў Герцэн — развіліся людзі 14 снежня, фаланга герояў, выкармленых, як Ромул і Рэм, малаком дзікага звера… Гэта нейкія волаты, кованыя з чыстай сталі з галавы да ног, воіны-спадвіжнікі, якія вышлі свядома на яўную пагібель, каб разбудзіць да новага жыцця маладое пакаленне і ачысціць дзяцей, народжаных у асяроддзі катаў і рабалепнасці“.

Да ліку такіх дзяцей належаў Герцэн. Паўстанне дзекабрыстаў разбудзіла і „ачысціла“ яго. У прыгоннай Расіі 40-х гадоў XIX стагоддзя ён здолеў падняцца на такую вышыню, што стаў на ўзровень з найвялікшымі мысліцелямі свайго часу. Ён засвоіў дыялектыку Гегеля. Ён зразумеў, што яна ўяўляе з сябе „алгебру рэволюцыі“. Ён пайшоў далей Гегеля, да матэрыялізма, следам за Фейербахам, Першае з „Пісем аб вывучэнні прыроды“, — „Эмпірыя і ідэалізм“, — напісанае ў 1844 годзе, паказвае нам мысліцеля, які, нават цяпер, галавой вышэй за бездань сучасных прыродадаследчыкаў-эмпірыкаў і процьмы цяперашніх філосафаў, ідзалістаў і поўідэалістаў. Герцэн шчыльна падышоў да дыялектычнага матэрыялізма і спыніўся перад — гістарычным матэрыялізмам.

Гэты „прыпынак“ і выклікаў духоўны крах Герцэна пасля паражэння рэволюцыі 1848 г. Герцэн пакінуў ужо Расію і назіраў гэтую рэволюцыю непасрэдна. Ён быў тады дэмакратам, рэволюцыянерам, соцыялістам. Але яго „соцыялізм“ належаў да ліку тых незлічоных у эпоху 48-га года форм і разнавіднасцей буржуазнага і дробнабуржуазнага соцыялізма, якія былі канчаткова забіты чэрвеньскімі днямі. Па сутнасці, гэта быў зусім не соцыялізм, а прыгожадушная фраза, добрая мара, у якую апранала сваю тагочасную рэволюцыйнасць буржуазная дэмакратыя, а таксама пролетарыят, які не вызваліўся з-пад яе ўплыву.

Духоўны крах Герцэна, яго глыбокі скептыцызм і песімізм пасля 1848 года быў крахам буржуазных ілюзій у соцыялізме. Духоўная драма Герцэна была параджэннем і адлюстраваннем той сусветнагістарычнай