Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

конт стараюцца ідэолёгі Узвышша — Купцэвічы, Трыеры і Ко, якія адзначаюць, што ў органе БелАПП’у часопісу, «Маладняк», толькі хроніка добрая. На Ўкраіне Хвілёвыя тэорытычна проціставяць рэалізму романтызм, у нас Зарэцкія выступаюць з тым-жа. А так званая «пазагруповасьць» часопісу «Полымя» да апошняга часу ці не нагадвала пазагруповасьць украінскага «Літярмарку»? Мала таго. Як Хвілёвы, пачынаючы з часоў II зьезду ВУСПП, зьбірае вакол сябе групу нэоромантыкаў з маладых украінскіх пісьменьнікаў, так тут, у нас на Беларусі, Зарэцкі выступае на адным з дыспутаў і заяўляе аб неабходнасьці організацыі групы пісьменьнікаў-романтыкаў. Ці ня ясна тут, што з боку Хвілёвых і Зарэцкіх адбываецца барацьба за маладыя кадры — свае пасьлядоўцы. Хто каго на літаратурным фронце. Тут іншай і гутаркі быць ня можа, як аб наяўнасьці на нашым літаратурным фронце абвостранай клясавай барацьбы.

І гэтая клясавая барацьба распальваецца з кожным днём больш і шырэй. Ды інакш і быць ня можа ў наш час, калі пастаўлена партыяй пытаньне аб ліквідацыі кулацтва як клясы, аб раскулачваньні, аб абязбройваньні кулака і нэпмана як экономічна, так і політычна. БелАППу, як баявому атраду пролетарскай літаратуры, неабходна пролетарскія крытычныя сілы сабраць на гэтай дзялянцы фронту і пачаць атаку, узброіўшыся тэоры-