Толькі шасьць лапцёў кародзіць,
Ажна слуху яго шкодзіць.
Пан злуецца: што за звода?
Хто ў лапцёх тут робіць шкоду?
— Ты? Мой стараста? Ну! Ну!
— Дзеўку я прывёў адну…
— Ці-ж адну? Ах ты, гультаю!
— Спадабае пан, я знаю!
Уцяклі ўсе. Дай, пан, веры. —
І старэнькі — шмыг за дзьверы.
А дзяўчынка сьлёзы лье.
Пан бярэцца за яе…
— Дык чаго-ж ты так баішся? —
Кажа пан, — ты пакажыся!
Я агледжу бяз прынукі.
Замест воч — я маю рукі.
Ацаню красу тваю.
Палюблю, ці праганю. —
Прыцягнуў і — мац рукою.
— Пан, зьлітуйся нада мною…
— Бач, які твой галасочак:
Ён зьвініць, як той званочак!
Валасы твае, як пух,
Словам, стараста мой — зух!
Шчочкі гладкі — маладая.
Тварык — жар, то кроў жывая,
Мабыць, вельмі чырванееш?
Во халодная — бляднееш.
Губкі пухлыя маўчаць,
Грудкі поўныя дрыжаць…
Пан ёй гладзіць рукі, плечы,
Штось балмоча недарэчы,
А яна глядзіць на бельмы
Злой, агіднай, дзікай шэльмы
І бязьмерны, сьмертны страх
Адбіваецца ў вачах.
Старонка:Буралом (1925).pdf/55
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная