Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Несьцерава хата. Беднасьці ня відаць, але і пышнасьці няма. Печ з ляжанкаю, стол, скрыня, лавы, заложнік, ды яшчэ дзе якія дробязі. Абразоў няма. Ня сьцяне каля стала портрэт Леніна.

ЗЬЯВА І
Паўлюк — Язэп — Палашка

Паўлюк (сумна). Ён мяне з цярпеньня выводзіць… Лайдаком заве… Адным словам, зьдзекуецца з мяне!.. А за што?..

Палашка (засьцілае абрусам стол). Бо ты дурань. Вось за што!.. сядзіш на бацькавай шыі ды нічога ня робіш.

Паўлюк (чакае спачуваньня ад Язэпа). Ну, што яна разумее?.. (Перадражнівае). Нічога ня робіш!.. Ды я можа адукацыю папаўняю!.. Разумееш!..

Палашка. А-а!.. З такой адукацыяй! Ляпей бацьку ды мацяры ў гаспадарцы памагаў-бы. А то, як кныр той, вылежваецца.

Паўлюк. А-а!.. Што з табою, бабаю, гаварыць!.. Вось паеду ў Амэрыку, зараблю грошай. Тады ўбачыце, які з мяне дурань. (Захапляецца). А без адукацыі туды ехаць нельга.

Палашка. Хто цябе туды пусьціць?