Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБСТАНОЎКА, БУТАФОРЫЯ І РЭКВІЗЫТ

Першая дзея

Вясковая хата, два, тры невялічкіх вакна, адны дзьверы ды печ. Уздоўж сьцен доўгія лавы. Каля вакна стол, засланы абрусам з тоўстага „свайго“ палатна. На сьцяне паміж вокнамі прыклеен партрэт Леніна — выразаны з часопісу ці газэты. У адным кутку, каля дзьвярэй, прыбіты да сьцяны невялічкі старэнькі заложнік. Каля другое сьцяны дзеравяны, шырокі ложак, старэнькая коўдра ды дзьве падушкі. Побач скрыня. Над заложнікам зноў партрэт альбо карціна. Убранства таннае з паперы ды аднаго-двух скарачоў. Паліца з кнігамі.

Другая дзея

Абстаноўка другой дзеі цалкам іншая, як у першай. Лепей нават паставіць іншы павільён: вышэйшыя сьцены, вышэйшыя вокна ды на іншы лад дзьверы. Дзьвярэй трэба двое: адны ў сені, а другія ў хату. Печы ў хаце няма, можна даць альбо высокую „галандзкую“ грубку, альбо нічога. Таксама, як у першай дзеі, лаўкі ўздоўж сьцяны (лепей, навейшыя), а стол накрыты доўгім абрусом. На стале хлеб. На покуці цэлы рад абразоў: пасярэдзіне вялікія, у каштоўных рамах, потым дробныя, далей розныя лубачныя карціны. На