Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а не спадзявацца на госпада! Не маглі поўгадзіны без тутуню!..

Язэп. Ды хто-ж яго ведаў, што так здарыцца! Прышоў дадому, а там Палашка затрымала…

Несьцер. Чаго яна прыходзіла?..

Язэп. Хто вас разьбярэ!.. Пра цябе пытала… Хоча ў малочнае таварыства ўступіць ці што… Не разабраў, што яна і казала — сьпяшаўся да млыну… Яна тут з бацькам трохі паспрачалася.

Несьцер. Што? сварыліся?

Язэп. Ды не, ня вельмі… Ён на яе гыркнуў.

Несьцер. А яна што?

Язэп. Ды нічога, не зьвяртае ўвагі… Ужо як Шчусь з Самахвалам пайшлі адсюль, дык яна мне казала, што гэта Шчусь наўмысьня парваў правады… (Хітра). Цябе, мабыць, засаромілася, дый уцякла.

Несьцер. Дурніца!.. (Пауза). Глядзі, чортавы гады!.. То камуну кулацкую рабілі, а цяпер, як ня вышла, хацелі машыну сапсаваць?.. Брэшаце!.. Рукі кароткія!..

Язэп. Бязумоўна, кароткія!..

Несьцер (заўважыўшы). Пачакайце, дзед… Вунь Палашка ідзе, можа гаворка якая будзе… Ідзеце ў млын… Пасядзеце там каля машыны…

Язэп. А чаго-ж, можна… Гаварэце сабе… (Ідзе, аглядаецца). Слухай, сынку, памірэцеся з ёю…

Несьцер (сурова). Ня ваша справа гэта, дзед.

Язэп. Ды, вядома, не мая.

Несьцер. Ідзеце!..

Язэп. Іду, іду. (Уваходзіць у млын, круцячы галавою).

(Несьцер набівае люльку. Уваходзіць Палашка).