Старонка:Беларусь (1922).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

XIII

Мінуўшчына.

Быў калісь слаўны час, калі звон вечавы
Зычны покліч свой слаў за замчышча равы,
Слаў да княжскіх харом, да ўбогіх хацін,
Ен на веча склікаў сярод грозных хвілін.
І люд вольны ішоў. І ждаў Полацк гасьцей,
Князь ждаў гнеў ці хвалу. Дудар граў весялей.

Ня гулі віхры, гром, ня шумеў зелян-бор,
То судзіла суды і давала прастор
Вольным думкам сваім веча верных сыноў
Крывічанскай зямлі, веча шчасных гадоў.

— Князя злыдня прагнаць. Між дружыны ёсьць муж,
— Слаўны добрай душой і на мудрасьць ён дуж.
— Гаспадарыць яму! Князем выбраць яго!
Такі сказ край пачуў, пачуў з веча таго.

Полацк знаў што рабіў, бо калі жмудзь з лясоў
Запалоніла край, што быў згінуць гатоў,