Але дзіва: пагонь ідзе вольным крокам і мае выгляд, быццам сейбіт вясной у полі, быццам сьвяты, згледзіўшы Божы цуд, быццам мудрэц, адкрыўшы праўду сьветлую, вялікую.
І замест грознага покліча, кажа да ворагоў гэткія словы-гімн:
О, людцы! Мы да вас ідзём |
Але вораг-кравапійца не сказаў „аман!“ А размахнуўся важкім, сьмертаносным аружжам ды зноў пачаў ліць кроў, бязьвінную, людзкую, братэрскую кроў…
— Ах, выбачайце! Я забыўся, што гэта казка… Вось як у казцы:
„.. І палюбім усіх, як любіць Бог!“
І вораг-зьвер стаў сябрам, чалавекам;