Старонка:Беларусь бунтарская (1925).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жартаўлівы брадзяга — вецер.
Белы месяц на хвойку ўзьлез —
І глядзіць, і глядзіць, і сьмяецца.
Хто ідзе там? Чужы ці свой —
Для паўстанца змаганьне — жарты.
І праз сінюю сетку хвой
Пазірае з усходу заўтра.


|}