Гэта старонка была вычытаная
82
Ты-ж наперадзі сядзела —
Дык на вошта-ж ты глядзела?
Што-ж ты перад носам мела?
Што-ж маўчыш? — ці асавела?…
Куліна адказвае:
То-ж ты, Гапонка, мужчына,
К табе належыць скаціна,
Мая-ж толькі віна цэла,
Што наперадзі сядзела.
І ты-ж сядзеў на калёсах,
Нос твой быў аж пры атосах…
Відаць мы абое спалі,
Як у нас кабылку кралі.
…………………………
Дык за што-ж ты мяне лаеш?
Ці-ж прыгаворкі ня знаеш:
Ня вер у сьвеце нікому —
Каню ў полі, жонцы ў дому,
Бо хто толькі жонцы верыць,
Той як сітам ваду мерыць.
«Пінская шляхта» (напісана ў 1866 г.) — гэта аднаактны абразок з жыцьця дробнай шляхты Палесься, напісаны вельмі жыва, з вялізным пачыцьцём сцэны і багатым юмарам. Сюжэт стары: дзеці кахаюцца, але бацькі між сабой сварацца і дзеля гэ-