Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Гэтых дыалёгаў чыста народнага характару ня толькі ніхто не друкаваў, але навет ніхто й не сабіраў. А гэта-ж зачаткі народнага тэатру, як і ўсюдых у Эуропе ў сярэднія вякі, зачаткі, якія нарадзілі італьянскую камэдыю і навет, можна сказаць, Шэксьпіра.

Расейскі вучоны П. Бязсонаў, якога цытаты мы тут часта-густа зьмяшчаем, піша аб значэньні, якое мелі гэткія спэктаклі для разьвіцьця расейскага тэатру.

Друкуем тут даслоўна тое, што ён піша аб гэтым:

«Плодотворны оказались у насъ (ў Расеі — Ф. А.) заносныя представленія, когда, благодаря Полоцкимъ и подобнымъ пришельцамъ, проникли ко двору при Алексеѣ, Софіи, и Петрѣ: представлявшіяся въ нихъ, по происхожденію Бѣлорусскія, извѣстныя Мистеріи, не смотря на серіозное содержаніе, называвшіяся иногда Комедіями (напр. о Страшномъ Судѣ), дали начало нашему публичному театру, а вскорѣ, по вліянію Двора, примкнувшее содѣйствіе иностранцевъ создало изъ этихъ начатковъ постепенно художественный театръ»…