Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

па паўтара-б гарца з квартаю і палавінкаю выпіваў-бы і ўсё-б сабе сьпяваў... Адам! Адам! на ліха табе было слухаць жанчыны, было табе яе вяроўкаю, вяроўкаю от так, як я сваю часта сьвянчу...

Камэдыя мае густа народных прыказак і вобразных сказаў; гэта даказвае, што аўтор добра ведаў мову і быт беларуса. Аб гэтым яшчэ вельма вобразна сьведчыць сцэна з пакутнікам, які, пабачыўшы беларускую дуду, думае, што гэта нейкая страшэнная гадзіна.

Дзёмка. - Чаго, ваша, баішся, ці ня знаеш, што гэта ёсьць? Пакутнік (Pokutujący). - Nie wiem. Дзёмка. - Гэта не гадзіна, гэта дуда руская. На ёй можна граць...

Пакутнік ня верыць і баіцца ўзяць яе ў рукі. Дзёмка бярэ яе і грае.

- Як твой дурны ум, дык баішся - кажа - ня мусіў ты быць з нашымі брацьмі ў карчме, а мы, калі зьбярэмся да карчмы, мала яе не развалім ад гуку толькі дуд нашых...

У канцы п'есы селянін высказвае галоўную думку аўтора. Ен шкадуе, што слухаўся тых, каторыя

... "казалі, каб я быў няверным