Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

першымі. І, дзякуючы захвату ў свае рукі школьнай справы, дзякуючы ўплыву на душы моладзі, якую выхоўвалі ў сваіх кольлегіях, акадэміях, мелі за сабой шмат людзей набожных, якія ня умелі адрозьніць рэлігіі ад езуітаў. Але, ня гледзячы на ўсю сваю хітрасьць і вялікі ўплыў, ня мелі доступу да сэрца народу.

Гісторыя езуіцкага тэатру абыймае больш за два сталецьці ад 1571 году да 1773. Яна цесна зьвязана з гісторыяй езуіцкай школьнай справы і яе разьвіцьцём.

Езуіты сарганізавалі ў Польшчы агулам каля 29 тэатраў: у XVI сталецьці было чатыры школьныя тэатры, у XVII сталецьці паявілася 16 новых, у XVIII - яшчэ дзевяць. У гэтым ліку ў Вільні арганізуюцца школьныя спэктаклі ад 1574 г., у Пінску - ад 1662 г., у Наваградку - ад 1681 г., у Менску - ад 1692 г., у Слуцку - ад 1715 г., у Несьвіжы - ад 1723 г., у Полацку - ад 1723 г., у Віцебску - ад 1766г., у Слоніме - ад 1769 г.[1]. У Польшчы, як ведама, побач з мовай польскай была абавязкова лацінская і вось

  1. Stanisław Windakiewicz. - Teatr kollegjów jezuickich w dawnej Polsce. Kraków. 1922.