Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

дэкрэтаў з боку ўлады сільна абмяжоўвае «грэшную, чартоўскую» дзеяльнасць скамарохаў. Апроч таго іхняе павядзеньне пачынае ўжо вызываць у народзе пагарду і агіду да іх — «дьяблавых слугаў».

Каля сярэдзіны XVII ст. вандроўныя, брадзячыя ватагам «вясёлыя малайцы» мала-па-малу сходзяць са сцэны, а там і сям раскіданыя аседлыя скамарохі, жыўшыя ў гарадох і вёсках, памалу перамяняюцца ў музыкаў цяперашняга тыпу.

Можна знайсьці некаторае падабенства паміж даўнішнімі скамарохамі а цяперашнімі валачобнікам ды калядоўшчыкамі, якія паяўляюцца ў сьвята — на Вялікдзень і на Каляду, і ходзяць кучамі ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты. Гэтак сама як і ў скамарохаў, так і тут ёсьць гэтыя самыя пэрсонажы: і механоша, які зьбірае грошы і падарункі, і пачынальнік і памагальнікі або падхапнічкі або падгалосьнікі, ёсьць і музыка (іскрыпка). І з валачобнай песьні відаць падабенства між валачобнічаствам і вандроўкай скамарохаў:

Ішлі, ішлі валачобнікі
Ува цёмный ночы ды па гразнай гразі,
Валачыліся ды й абмачыліся,