Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А як дудку пачуюць
Самі ножкі танцуюць[1].

Рамясло скамарохаў было зьвязана з вечнай вандроўкай. Бо каб не абрыдзець людзём старым рэпэртуарам, каб мець заўсёды новых ды новых слухачаў, скамарохі былі прымушаны вандраваць ад мястэчка да мястэчка, ад вёскі да вёскі. Музыка - "інтэрнацыянальны" мастак - дык няраз мусіць здаралася скамароху бываць і на чужыне, бо голас музыкальнага інструманту аднолькава зразумелы для ўсіх. І песьня кажа:

Як павесіў я дуду
Да й на зялёным лугу,
Мая дудка звалілася,
На кусочкі разьбілася.
Ці ня дудка была,
Весялушка была,
Весяліла мяне
На чужой старане[2]

Наогул дуда ёсьць найбольш распаўсюджаны музыкальны інструмэнт нашых скамарохаў і ў песьнях яна часта завецца "весялухай".

  1. Шейнъ. БѢлор. народ. пѢсни.
  2. Шейнъ. БѢлор. народ. пѢсни.