Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

роды з тугім лукам — гэта азлоблены бог Кронос або Сатурн. Гэткім чынам славянскае сьвята новароджанага «Божыча», пазьней пад уплывам хрысьціянства прытарнованае да ражства Хрыста, ляпей за ўсё ахарактэрызоўваецца сваей неразлучнай Казой, а яе абраз найболей разьвіты захаваўся на Беларусі[1].

Прадстаўнікамі мастацтва, акторскай дзеяльнасьці, ад старадаўніх часоў і амаль да паловы XVII ст. былі ў нас скамарохі. Дзеяльнасьць іх была вельмі разнародная. Яны былі прадстаўнікамі мастацкае літэратуры, адпаведнай да патрэб і тагачаснага смаку. Скамарохі, калі і не былі самі паэтамі, тварцамі, дык за тое перахоўвалі народную паэтыцкую творчасьць. Яны — самыя даўнішнія прадстаўнікі народнага эпосу, народнай музыкі. XI век жыў у нас яшчэ поўнай сілаю народнай творчасьці і ня ведаў яшчэ таго, што вешчая песьня Баяна ёсьць «паганая чартоўская справа»[2].

  1. П. Безсоновъ. БѢл. пѢсни.
  2. Матэрыялы аб скамарохах пачэрнуты галоўным чынам з кніжкі: А. С. Фамінцынъ. Скоморохи на Руси. С. Петербургъ, 1889 г.