Старонка:Беларускі тэатр.PDF/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Ці няма здрады?
Старая баба
То тая здрада.

Салому сячэ,
Пірагі пячэ,
А сена смажыць,
Пірагі мажаць.

Ого-го, Козынька,
Ого-го, шэра,
Ого-го, бела!
Выскачыў ваўчок,
За казу чок-чок,
А ваўчаняты
За казяняты.
Мудрая Козынька
Дагадалася,
У ніцыя лозанькі
Захавалася
"Я не баюся
Ні ў полі лаўца,
Ні ў лесе страўца.
Адно баюся
Старога Дзеда
Сіва-барода,
Той мяне заб'е
З тугога лучка
З правага плячка".