цэнтрам беларускага культурнага жыцьця, было суджана яшчэ раз зьмяніць гаспадароў: Менск ізноў пераходзе у бальшавіцкія рукі. Арганізуецца Беларускі Дзяржаўны тэатр. Рэпэртуар павялічваецца арыгінальнымі п’есамі і перэкладамі выдатных твораў сусьветнай драматычнай літэратуры. Пэрсонэль адсьвяжаецца прытокам новых сіл: шмат хто з беларусаў, працаваўшых раней на расейскай сцэне, кідаюць службу дзеля чужой культуры і ідуць у беларускі тэатр. Наладжывацца драматычная студыя.
Заснаваньне Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ачынае новую фазу ў гісторыі нашага тэатру, які, трэба сказаць, згуляў ужо вялізную роль у беларускім адраджэньні. Пакуль-што рэпэртуар наш яшчэ небагаты ў параўнаньні з тым, што маюць народы са старэйшай культурай. Беларускі актор яшчэ чакае сваіх Ібсэнаў, Гаўптманоў, Андрэявых, Пшыбышэўскіх... Беларуская сцэна яшчэ чакае сваіх Кокленаў[1], Дузэ, Варламавых, Адвэнтовічаў... Ці дачакаюцца? Ці хутка? Хто можа даць адказаць на гэта!
Але ведама адно: што беларускі народ, які ў працягу апошніх сталецьцяў
- ↑ Браты Каклены — Бенуа-Канстан і Эрнест Аляксандр — каментар Вікікрыніц