Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

што начальства забараніла»... Вось што піша тагачасны карэспандэнт у «Нашу Ніву» аб гэтай вечарыне:

"...Адно толькі бяда, што жандарскі ротмістр, да каторага хадзілі прасіць пазваленьня, не хацеў зусім пазволіць. Ен казаў: «на што вам гэтыя ўкраінскія ды беларускія п’есы, калі ёсьць пекныя расейскія»[1]...

Характэрна! І якая добрая паралеля да сучасных адносінаў на захадзе Беларусі!

На віленскі кліч «Нашай Нівы» адгукнуліся навет беларусы-пасяленцы ў далёкім Сыбіры і адтуль пішуць у газэту карэспандэнцыі аб беларускіх вечарынах. Беларуская моладзь, згуртаваная на Варшаўскім унівэрсытэце, і там ладзіць беларускую вечарыну, на якую прыяжджае Ігнат Буйніцкі са сваім балетам з шасьцёх пар танцораў і ўласным «аркестрам», зложаным з дудара, скрыпкі ды цымбалаў. Пасьпех вялізны.

Усіх тагачасных вечарын праграма была больш-менш аднолькавая: спэктакль, хор, дэклямацыя, скокі на сцэне. Най-

  1. «Наша Ніва» 1912 г. № 22.