Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяжа абойме… невялічкую частку Курляндыі… Віцебскай губэрні: Дзьвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы.“

28 чэрвеня 1924 году сьведкай па памянутай справе Н. Стаймаковым аддадзена:

а) 7 экз. такіх-жа брашур са статутамі беларускага культурна-прасьветнага Т-ва „Бацькаўшчына“, якія знойдзены ў М. Іванова.

б) Друкаваная ў беларускай мове часопісь „Крывіч“. На 56 старонцы гэтае часопісі ў артыкулу „з Расіі“ паміж іншым сказана: „Адбылася XII конфэрэнція беларускае камуністычнае партыі. Галоўным пытаньнем конфэрэнцыі было пытаньне аб далучэньні ўсяе ўсходняе этнаграфічнае Беларусі да Радавае Беларусі. У 1-м пункту прынята пастанова аб аб‘яднаньні Віцебскае і Гомельскае губэрняў з Менскам… Як чуваць, дык клопаты аб аб‘яднаньні ўсяе этнаграфічнае Беларусі ў Менску адбываюцца ўжо даўно.“

б) Брашура, друкаваная ў беларускай мове, пад назовам „Беларусы і палякі“. Аўторам гэтае брашуры адмечаны К. Езавітаў. У брашуры сабраны дакумэнты аб польскай чыннасьці ў 1918-19 г. гэта ёсьць у той час, калі Беларусь знаходзілася пад польскай акупацыяй. У сваіх выводных словах аўтор брашуры паміж іншым выказываецца так: „Што рабіць беларусам? — Застаюцца два шляхі: не пакладаючы ні на каго надзей і не чакаючы ні ад каго дапамогі, узяцца за аружжа, ці, ігнаруючы ўціскі і кару, упарта вясьці сваю нацыянальную працу, падыймаючы народную самасьвядомасьць“.

У лісту, адрасаваным В. Пігулеўскаму ад Цьвікевіча 27 сакавіка 1924 году з Коўны „Высокапаважанаму таварышу“, паміж іншым сказана, што: „кожнаму зразумела, што тады, калі я рэфэрыраваў да асяродку зямлі (ў Краёвы Цэнтр) аб становішчы ў Данцыгу, Бэрліну, Баўгарыі, Югаславіі, Балтыцы і іншых мейсцах, дык гэтым я разумеў палітычную і офіцыяльную дзяржаўную працу ў вызначаных асяродках, але ніякім чынам ня культурную працу, якой заняты ў Дзьвінску. Барацьбой у Латгаліі ў сваім нутраным фронту