Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў межы Беларусі ўключаны часткі сучаснае Латвійскае зямлі, часткі Люцынскага, Дзьвінскага і Ілукштанскага павету.

Акрамя таго на тых жа курсах знаходзілася на сьценцы і была ў карыстаньні А. Якубецкага і Я. Кастылюка карта Беларусі 1919 году, на якой у межы Беларусі была таксама ўключана частка Латвійскае зямлі. Паміж курсантаў пашыралася часопісь „На чужыне“, у якой надрукавана карта Беларусі, на якой межы Беларусі ў адносінах да Латвіі праведзены так, што ад сучаснае Латвіі ў беларускую тэрыторыю ўключаны часткі Люцынскаго, Дзьвінскага і Ілукштанскага паветаў. К. Езавітаў, В. Пігулеўскі і Я. Краскоўскі на курсах казалі аб жаданьні незалежнае і самастойнае Беларусі.

Як пасьля вытлумачылася „Бацькаўшчына“, акрамя сваёй культурна-прасьветнай працы, увайшла ў зносіны з беларускімі нацыянальнымі палітычнымі арганізацыямі і нават дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на беларускую нацыянальную палітычную канфэрэнцію ў Празе ў 1921 годзе 25—30.IX. К. Езавітава і Дварчаніна. На гэтай канфэрэнціі, як відаць з паперы, знойдзенай у абвінавачанага В. Корці, паміж іншымі рэзалюцыямі прынята таксама, што „Беларусь павінна быць непадзельнай“, што „канфэрэнцыя рашыла аб‘яднаць навокал Ураду Беларускае Народнае Рэспублікі ўсе сілы беларускіх палітычных партый, арганізацый і груп дзеля будаваньня беларускага гаспадарства“, што канфэрэнцыя грунтуецца на дэклярацыі Рады Беларускае Народнае Рэспублікі 25/3 1918 году, якая абвесьціла незалежную Беларусь у тых межах, дзе дамініруе большасьць беларускага народу.

Памянутая канфэрэнція заклікае беларускі народ, каб унікнуць дарэмнага кравапраліцьця, устрымацца ад неарганізаваных выступленьняў і моцна аб‘яднаць свае сілы да таго моманту, калі праб‘е гадзіна рэвалюцыйнае барацьбы ўсіх народаў за права кожнага народу быць гаспадаром на сваёй землі.