Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тро́хпавярхо́вы, цьвё́рдакры́лы, мо́ваве́да, прыро́даве́да, сло́вавытварэ́ньне;

э = э: гэ́таро́чны, чэ́хаслава́цкі.

На тэй самай падставе складаныя лічбоўнікі, другою часткаю якіх служыць слова «сот», і вытвараныя ад іх парадкавыя пішуцца з захаваньнем ненаціскных о, э (е): шэ́сьцьсо́т, се́мсо́т, во́семсо́т, дзе́вяцьсо́т, а таксама: шэ́сьцьсо́ты, се́мсо́ты, во́семсо́ты, дзе́вяцьсо́ты.

4. Склады РО — ЛО — ЛЕ

Правіла 7. Націскныя склады РО, ЛО, ЛЕ часам не падлягаюць аканьню, пераходзячы у РЫ, ЛЫ, ЛІ, прыкл.: гром — грыміць, дрож — дрыжаць, дрыгва, кроў — крыві — крывіч, бровы — брыво, крошка — крышыць — крыху, скрогат — скрыгітаць, дровы — дрывамі — дрывяны, брод — брысьці, глотка — глытаць — праглынуць, блохі — блыха, блеск — блішчыць, а таксама яблык, трыбух, трывога, хрысьціць і г. д.

5. Склады пасьля націску

Правіла 8. У васнове слова пасля націску этымалёгічнае е ніколі не пераходзіць у я: во́сень, ка́мень, жне́ек, хво́ек, ве́расень, ко́лер бе́ленькі, дабро́дзей, зро́блена, асьве́тлена, хі́цер і г. д.

6. Правапіс гукаў і, у, ў

Правіла 9. Калі і або у стаяць асобна ці у пачатку слова, дык яны не скарачаюцца (заўсёды пішуцца складовыя і, у): папера і чарніла, чытала і пісала; ён яго і поіць, і корміць; яна ідзе, усе ішлі; была у нас, кніга у мяне, было улетку, бралі удзел, была увага, гэта ускладніць і г. д.

У вершах дзеля захаваньня памеру дапушчаецца скарачэньне і і у, але толькі пасьля галосных, скарачэньне гэтых гукаў пасьля зычных і знакаў прыпынку непажаданае, прыкл.:

Душы і сэрцайка такога
І тэй бязьмернай дабраты
Шукалі толькі хіба ў Бога —
Ў другіх людзей ня знойдзеш ты.

У 3-м радку скарачэньне у правільнае, а у чацьвертым ў ужыта зусім няправільна, бо тут ў стаіць пасьля працяжніка, гэта значыць пасьля знаку прыпынку.